Святое Пятро ў поле ходзіць, 
Святы Купала агонь кладзе. 
 Хадзем, дзяўчаткі, на Купалу, 
 Хадзем, сястронкі, агонь класці. 
 Хадзем, сястронкі, на мяжыцы 
 Пільнаваці жыта й пшаніцы. 
 Пільнаваці жыта й пшаніцы 
 Ад тое ведзьмы-чараўніцы, 
  Каб яна па межах не хадзіла, 
 Раннія расы не абівала. 
 Раннія расы не абівала, 
   З жыта спору не збірала.    
 
   











